Logo Polskiego Radia
Print

Самалёт «Белавія» з Рыма прызямліўся ў Менску з 7-гадзінным спазьненьнем

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.10.2016 11:33
Прычыну шматгадзіннай затрымкі ў прэс-службе авіякампаніі «Белавія» не ўдакладняюць.
«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёце«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёцеwww.belavia.by

Самалёт авіякампаніі «Белавія», вылет якога з Рыма 19 кастрычніка быў затрыманы больш чым на пяць гадзін, ноччу прызямліўся ў менскім аэрапорце.

З Рыма самалёт «Белавія» (рэйс B2-886) павінен быў вылецець у 13.40 і прыбыць у Менск яшчэ ў 17.35, але ў прызначаны час авіялайнэр так і не пакінуў сталіцу Італіі.

Прычыну шматгадзіннай затрымкі ў прэс-службе «Белавія» не ўдакладняюць.

На замену лайнэра адправіўся іншы самалёт «Белавія». У Беларусь ён вылецеў з Рыма ў 22.24 і прызямліўся ў менскім аэрапорце 20 кастрычніка ў 0.40.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт