Logo Polskiego Radia
Print

Ганаровае консульства Беларусі адкрылася ў Салоніках

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.10.2016 11:17
У цырымоніі адкрыцьця прымала ўдзел дэлегацыя Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Photo:Eusebius@Commons/flickr.com/Commercial use allowed

У Салоніках у Грэцыі 19 кастрычніка адкрылася ганаровае консульства Беларусі, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

У цырымоніі адкрыцьця прыняла ўдзел дэлегацыя зьнешнепалітычнага ведамства, у якую ўвайшлі дырэктар дэпартамэнта зьнешнеэканамічнай дзейнасьці МЗС Раман Собалеў, начальнік упраўленьня Эўропы Яўген Вараб'ёў, а таксама пасол Беларусі ў Балгарыі й Грэцыі па сумяшчальніцтве Ўладзімір Варанковіч. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі афіцыйных дзяржаўных структур паўночнай Грэцыі, рэгіянальнага бізнэсу, грамадзкіх арганізацый і дыпляматычнага корпуса.

Уручаючы консульскі патэнт і экзэкватуру ганароваму консулу Беларусі Барысу Музінідзісу, Яўген Вараб'ёў адзначыў нацэленасьць краіны на разьвіцьцё і ўмацаваньне двухбаковых сувязяў ва ўсіх сфэрах, якія ўяўляюць цікавасьць для супрацоўніцтва паміж Беларусьсю й Грэцыяй.

У рамках наведваньня Салонікаў беларуская дэлегацыя правяла сустрэчу з прадстаўнікамі грэцкагa бізнэсу, зацікаўленымі ва ўсталяваньні й разьвіцьці гандлёвых кантактаў з Беларусьсю. Раман Собалеў прадставіў разгорнутую прэзэнтацыю аб краіне, у тым ліку аб яе экспартным патэнцыяле й інвэстыцыйнай прывабнасьці.

Адбыўся таксама шэраг рабочых сустрэч членаў беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі грэцкіх кампаній.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт