Logo Polskiego Radia
Print

У Менску плянуюць акцыю памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.10.2016 13:27
У Менгарвыканкам ужо пададзеная адпаведная заяўка, якую падпісалі вядомыя апазыцыянэры.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

7 лістапада ў Менску зьбіраюцца правесьці акцыю памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій. У Менгарвыканкам ужо пададзеная адпаведная заяўка, якую падпісалі вядомыя апазыцыйныя дзеячы Юры Губарэвіч, Анатоль Лябедзька й Віталь Рымашэўскі. Яны просяць чыноўнікаў дазволіць а 12-й гадзіне ўдзельнікам акцыі сабрацца каля будынка КДБ, а пасьля правесьці шэсьце па праспэкце Незалежнасьці да парка Чалюскінцаў, аднаго зь месцаў масавых пахаваньняў ахвяр рэпрэсій.

„7 лістапада — дзяржаўнае сьвята, якое дасталося нам у спадчыну ад Савецкага Саюза. Новае пакаленьне ўжо дакладна й не разумее, хто былі тыя правадыры рэвалюцыі, за якія ідэалы яны змагаліся”, — кажа старшыня руху „За Свабоду” Юрый Губарэвіч. Ён нагадаў, што 7 лістапада — дзень памяці й смутку. І маладыя беларусы павінны пра гэта ведаць, падкрэсьліў палітык.

belapan.com/euroradio.fm/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт