Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы сталі радзей жаніцца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.10.2016 12:01
У сваю чаргу колькасьць разводаў практычна не зьмянілася.
Photo: pixabay.com

Беларусы сталі радзей жаніцца - аб гэтым сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Так, у студзені-верасьні бягучага году ў рэспубліцы было зарэгістравана 51 963 шлюбы. Для параўнаньня: у студзені-верасьні мінулага году было створана 62 397 сямейных саюзаў. За дзевяць месяцаў 2016 году на 1000 жыхароў Беларусі прыпадала 7,3 шлюбу (за аналягічны пэрыяд 2014-га - 8,8).

А вось колькасьць разводаў практычна не зьмянілася: у студзені-верасьні бягучага году скасавана 24 076 шлюбаў, у студзені-верасьні мінулага году - 24 060. За дзевяць месяцаў 2016 году й за аналягічны пэрыяд 2015 году на 1000 жыхароў прыпадала 3,4 разводу.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт