Logo Polskiego Radia
Print

КДБ пагражае актывісту Руху «За Свабоду» адлічэньнем з каледжу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.10.2016 15:23
Вадзіму Бабіну прапанавалі прыпыніць дзейнасьць у арганізацыі да канца вучобы.
photo: Рух "За свабоду"

Адлічэньнем з каледжу ў выпадку працягу актыўнага ўдзелу ў Руху «За Свабоду» пагражаў сябру арганізацыі Вадзіму Бабіну супрацоўнік КДБ. Размова праходзіла падчас заняткаў у кабінэце дырэктара.

«Гэта ўсё адбылося 25 кастрычніка, ля 12 гадзінаў. Калі ў мяне была інфарматыка, мяне выклікалі ў кабінэт дырэктара Мікалая Цырэльчука. Там сядзелі загадчыца мэханіка-тэхнічнага аддзяленьня Алена Мігура й чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ», – распавёў сайту Pyx.by студэнт трэцяга курсу філіялу БНТУ Менскага дзяржаўнага тэхналягічнага каледжа Вадзім Бабін.

Па ягоных словах, супрацоўнік КДБ пачаў з пытаньняў пра маратон у Кіеве, дзе актывіст з камандай прадстаўляў Рух «За Свабоду». Супрацоўнік КДБ пытаўся таксама пра выбары й выбарчую кампанію. Яго цікавілі пэрспэктывы актывіста ў Руху, распытваў адкуль грошы ў арганізацыі.

«Я спытаў, чаму ён да мяне прыйшоў, бо я ж нічога кепскага не раблю. «Гэта зараз ня робіш, а можаш потым зрабіць», – пачуў у адказ», – прыгадаў Вадзім.
Супрацоўнік КДБ сказаў, што актывіст павінен спыніць дзейнасьць у Руху, бо інакш яго адлічаць з вучобы.

Рух «За Свабоду»/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт