Logo Polskiego Radia
Print

Пра зьмест размовы Лукашэнкі й Мядзьведзева мала вядома

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.10.2016 16:23
Аляксандр Лукашэнка й расейскі прэмʼер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў сустрэліся ў Менску.
PAP/EPA/BELTA/POOL

У пятніцу, 28 кастрычніка, у Менску правялі двухбаковую сустрэчу Аляксандр Лукашэнка й расейскі прэмʼер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў. Пра зьмест гутаркі вядома мала. БелТА паведаміла, што абмяркоўваліся найбольш актуальныя пытаньні двухбаковых адносін і ўзаемадзеяньня ў інтэграцыйных абʼяднаньнях.

Адзначым, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі й Дзьмітрыя Мядзьведзева адбылася перад пачаткам пасяджэньня Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Увечары 27 кастрычніка ў Менску пасьля пасяджэньня Эўразійскага міжурадавага савета адбыліся перамовы Дзьмітрыя Мядзьведзева зь беларускім прэм’ерам Андрэем Кабяковым. Падрабязнасьці перамоваў таксама невядомыя. Ня выключана, што гаворка ішла пра ўрэгуляваньне пытаньняў, зьвязаных з цаной на расейскі газ для Беларусі й з пастаўкамі нафты ў рэспубліку.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт