Logo Polskiego Radia
Print

У 2017 годзе Беларусь плянуе пачаць экспарт ялавічыны ў Кітай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.10.2016 18:11
Затым плянуецца сэртыфікаваць птушкагадоўчыя гаспадаркі, каб адпраўляць у Паднябесную й мяса птушкі.
pixabay.com/Public Domain CC0


У 2017 годзе Беларусь плянуе адправіць першыя партыі айчыннай ялавічыны ў Кітай. Аб плянах па экспарту прадукцыі мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі ў Кітай паведаміў міністар сельскай гаспадаркі й харчаваньня Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, на першапачатковым этапе размова ідзе пра экспарт ялавічыны ў КНР. Затым плянуецца сэртыфікаваць птушкагадоўчыя гаспадаркі, каб адпраўляць у Паднябесную й мяса птушкі. Цяпер група кітайскіх экспэртаў працуе на чатырох беларускіх мясаперапрацоўчых прадпрыемствах. Яны ўдзельнічаюць у атэстацыі вытворчасьцей.

У сваю чаргу начальнік упраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў заявіў, што ўзровень самазабесьпячэньня мясам у Беларусі складае 133%. У 2015 годзе ў краіне было выраблена 121 кг мяса й мясапрадуктаў на душу насельніцтва, а спажываньне - 89 кг.

Ён падкрэсьліў, што па вытворчасьці мяса на душу насельніцтва Беларусь саступае толькі Нідэрляндам, ЗША й Канадзе. «Паводле папярэдніх дадзеных, да 2020 года наша доля ў сусьветнай вытворчасьці застанецца нязьменнай. У той жа час вытворчасьць і экспарт плянуецца істотна павялічыць», - сказаў ён.

Белстат вылічыў, што за год адзін беларус зьядае 170 кг бульбы й 89 кг мяса.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт