Logo Polskiego Radia
Print

У Сьвіслачы ўшанавалі памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.10.2016 16:06
Увесь час людзі ў цывільным пільнавалі ўдзельнікаў акцыі, здымалі ўсё на камэры.
www.racja.com

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі правялі акцыю па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы. На мерапрыемства прыехала каля 50 чалавек з розных куткоў Беларусі, сярод якіх як лідары палітычных партый і арганізацый, так і шараговыя актывісты.

Пасьля ўшанаваньня памяці брата Кастуся Каліноўскага Віктара, наведваньня ягонай магілы, удзельнікі накіраваліся да помніка Траўгуту і Каліноўскаму, а таксама зьездзілі ў Якушоўку, дзе знаходзіцца сядзіба Каліноўскіх. Увесь час людзі ў цывільным пільнавалі ўдзельнікаў акцыі, здымалі ўсё на камэры.

Радыё Рацыя/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт