Logo Polskiego Radia
Print

Суд заблякаваў сайт анархістаў «Прамень»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.10.2016 15:36
Блякада ўведзеная з 29 кастрычніка і дзейнічае на тэрыторыі Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Прадстаўнікі анархісцкай суполкі «Прамень», што месьціцца па адрасе pramen.io, паведамілі, што іх сайт заблякаваны ў Беларусі. Прычынай стала верасьнёўскае рашэньне менскага суду, які ўбачыў на сайце «экстрэмісцкія матэрыялы».

Актывісты суполкі назвалі сапраўднай прычынай той факт, што сайт прадстаўляе альтэрнатыўны афіцыйнаму пункт гледжаньня на падзеі ў Беларусі і ў сьвеце. Ягонае блякаваньне — гэта ўдар па непадкантрольных сродках інфармацыі, зазначаюць яны.

Наведвальнасьць сайта была невялікай, 30-50 унікальных наведнікаў штодзень, затое больш папулярным суполка была ў сацыяльных сетках. На «Прамень» у vk.com падпісана больш за 1000 чалавек, і яшчэ 587 чалавек у Facebook, а каля 150 падпісаліся на Twitter. Гэтыя старонкі не блякуюцца.

Паводле “Радыё Свабода”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт