Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні будуюць першую ў Беларусі аўтамыйку на сонечных батарэях

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.11.2016 17:46
Аўтамыйка павінна спрацаваць да сярэдзіны лістапада.
photo: www.pixabay.com

250 батарэяў ужо закупленыя і змантаваныя. Наладзіць аўтамыйку плянуюць да сярэдзіны лістапада.

За новы праект узяліся тры гарадзенскія прадпрымальнікі. На ўскрайку гораду, на іх уласнай паркоўцы ўжо змантавалі сонечныя батарэі, побач наладжваецца і тэстуецца абсталяваньне на аўтамабільнай мыйцы.

Прадпрымальнікі падкрэсьліваюць, што ў выкарыстаньні альтэрнатыўнай энэргіі дзяржава зацікаўленая і нават у нечым спрыяе:

«Напрыклад, мы прывезьлі батарэі з-за мяжы без усякіх праблемаў і вялікага мыта, і з усталяваньнем таксама нечаканасьцяў не было. А яшчэ вельмі важна, што на тым участку, дзе стаяць сонечныя батарэі, ня плаціш арэнднай платы за зямлю», - расказаў адзін з прадпрымальнікаў.

У гарадзенскай сонечнай аўтамыйцы цана плянуецца сярэдняй ад той, што ўжо існуе ў горадзе.

svaboda.org/яс

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт