Logo Polskiego Radia
Print

У Менску каля трактарнага завода ўсталявалі помнік Леніну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.11.2016 16:33
Урачыстае адкрыцьцё манумэнта прызначана на 7 лістапада.
Photo:Avi/flickr.com/Commercial use allowed

У суботу ў Менску ў скверы каля трактарнага завода ўсталявалі помнік Леніну. Адміністрацыя прадпрыемства падтрымала просьбу „вэтэранаў і камуністаў”. Раней помнік стаяў на гэтым месцы, пасьля яго перанесьлі на тэрыторыю завода. Прыхільнікі бальшавікоў і іх правадыра не маглі ўскласьці да яго кветкі, паколькі на тэрыторыю прадпрыемства нельга было патрапіць. Цяпер жа гэтай праблемы для іх ня будзе. Пра іміджавыя наступствы такой акцыі службовыя асобы не падумалі.

Урачыстае адкрыцьцё манумэнта прызначана на 7 лістапада.

Устаноўка помнікаў Уладзіміру Ульянаву-Леніну на постсавецкай прасторы апошнім часам зьява вельмі рэдкая. За гады незалежнасьці ў Беларусі стала на 200 помнікаў Леніну менш. А ва Ўкраіне нядаўна зьнесьлі апошні помнік правадыру бальшавікоў.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт