Logo Polskiego Radia
Print

На адкрыцьці помніка Леніну ў Менску затрыманы лідар «Маладога фронту»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.11.2016 16:17
У момант зьняцьця з помніка палатна Дашкевіч дастаў плякат фармату А4 і закрычаў: «Ганьба!».
photo: pixabay.com/CC0

На адкрыцьці помніка Леніну ў Менску затрыманы лідар «Маладога фронту»
У Менску на акцыі з нагоды ўсталяваньня помніка Леніну ў сквэры каля Трактарнага завода затрыманы лідар «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч.
Дашкевіч зьявіўся ў месцы правядзеньня акцыі прыкладна ў 12.50, на яго прысутнасьць зьвярнуў увагу другі сакратар ЦК БРСМ Сяргей Клішэвіч, пасьля чаго побач з Дашкевічам апынуліся некалькі супрацоўнікаў АМАПу і прадстаўнікі праваахоўных органаў у цывільным, паведамляе сьведка.
Цырымонія адкрыцьця помніка пачалася пазьней заплянаванага. У 13.40 помнік адкрываў намесьнік старшыні Менгарвыканкама Ігар Карпенка. У момант зьняцьця з помніка палатна Дашкевіч дастаў плякат фармату А4 і закрычаў: «Ганьба!». Да яго падскочыў Клішэвіч і пачалася бойка, якая хутка перамясьцілася на газон, і тады ў яе ўмяшаліся праваахоўныя органы.
Дашкевіча супрацоўнікі праваахоўных органаў за рукі й за ногі даставілі ў мікрааўтобус і павезьлі.

У Менску на акцыі з нагоды ўсталяваньня помніка Леніну ў сквэры каля Трактарнага завода затрыманы лідар «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч.
Дашкевіч зьявіўся ў месцы правядзеньня акцыі прыкладна ў 12.50, на яго прысутнасьць зьвярнуў увагу другі сакратар ЦК БРСМ Сяргей Клішэвіч, пасьля чаго побач з Дашкевічам апынуліся некалькі супрацоўнікаў АМАПу і прадстаўнікі праваахоўных органаў у цывільным, паведамляе сьведка.

Цырымонія адкрыцьця помніка пачалася пазьней заплянаванага. У 13.40 помнік адкрываў намесьнік старшыні Менгарвыканкама Ігар Карпенка. У момант зьняцьця з помніка палатна Дашкевіч дастаў плякат фармату А4 і закрычаў: «Ганьба!». Да яго падскочыў Клішэвіч і пачалася бойка, якая хутка перамясьцілася на газон, і тады ў яе ўмяшаліся праваахоўныя органы.

Дашкевіча супрацоўнікі праваахоўных органаў за рукі й за ногі даставілі ў мікрааўтобус і павезьлі. Каля 18 гадзін жонка Дашкевіча напісала ў Фэйсбуку, што Дашкевіч выйшаў на свабоду з “трыма пратаколамі”.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт