Logo Polskiego Radia
Print

10 лістапада – прэзэнтацыя кнігі-дасьледаваньня пра беларускія балоты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.11.2016 17:13
На лекцыі будзе, між іншым, разгледжана гісторыя вывучэньня верхавых балот у Беларусі,
pixabay.com

10 лістапада – прэзэнтацыя кнігі-дасьледаваньня пра беларускія балоты
А 18.00 у інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Флёра й расьліннасьць верхавых балот Беларусі», якая абʼяднала шматгадовыя дасьледаваньні беларускіх балот, праведзеныя навукоўцамі з розных краін сьвету.
Акрамя таго, слухачоў чакае цікавая навукова-папулярная лекцыя «Крок у сьвет верхавых балот» ад вядучых навукоўцаў-балотазнаўцаў: кандыдата біялягічных навук Дзьмітрыя Грумо (Інстытут экспэрымэнтальнай батанікі НАН Беларусі), кандыдата біялягічных навук Алега Созінава (Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы ), кандыдата біялягічных навук Вольгі Галанінай (Інстытут навук аб зямлі, Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт), кандыдата біялягічных навук Натальлі Зелянкевіч (Інстытут экспэрымэнтальнай батанікі НАН Беларусі). На лекцыі будзе разгледжана гісторыя вывучэньня верхавых балот у Беларусі, асаблівасьці іх разьвіцьця й характэрныя рысы, геаграфія іх распаўсюду, а таксама значэньне верхавых балот для біясфэры й біялягічнай разнастайнасьці Беларусі. Размова пойдзе й аб асноўных прынцыпах аховы балотных масіваў такога тыпу.
Уваход на мерапрыемства бясплатны.

А 18.00 у інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Флёра й расьліннасьць верхавых балот Беларусі», якая абʼяднала шматгадовыя дасьледаваньні беларускіх балот, праведзеныя навукоўцамі з розных краін сьвету.

Слухачоў чакае цікавая навукова-папулярная лекцыя «Крок у сьвет верхавых балот» ад вядучых навукоўцаў-балотазнаўцаў: кандыдата біялягічных навук Дзьмітрыя Грумо (Інстытут экспэрымэнтальнай батанікі НАН Беларусі), кандыдата біялягічных навук Алега Созінава (Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы ), кандыдата біялягічных навук Вольгі Галанінай (Інстытут навук аб зямлі, Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт), кандыдата біялягічных навук Натальлі Зелянкевіч (Інстытут экспэрымэнтальнай батанікі НАН Беларусі).

На лекцыі будзе разгледжана гісторыя вывучэньня верхавых балот у Беларусі, асаблівасьці іх разьвіцьця й характэрныя рысы, геаграфія іх распаўсюду, а таксама значэньне верхавых балот для біясфэры й біялягічнай разнастайнасьці Беларусі. Размова пойдзе й аб асноўных прынцыпах аховы балотных масіваў такога тыпу.Уваход на мерапрыемства бясплатны.

nn.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт