Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка й Эрдаган адкрылі ў Менску Саборную мячэць (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.11.2016 16:04
Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган знаходзіцца з афіцыйным візытам у Беларусі.

11 лістапада ў Менску ўрачыста адкрылі Саборную мячэць. Сымбалічную стужку каля параднага ўваходу ў мячэць перарэзалі Аляксандр Лукашэнка й Рэджэп Таіп Эрдаган.

Акрамя кіраўнікоў Беларусі й Турцыі ў цырымоніі ўрачыстага адкрыцьця мячэці прынялі ўдзел таксама чыноўнікі, кіраўнікі й прадстаўнікі рэлігійных і нацыянальна-культурных грамадзкіх аб'яднаньняў, амбасадаў, замежныя госьці й вернікі. Лукашэнка й Эрдаган агледзелі мячэць знутры й пакінулі запісы ў Кнізе ганаровых гасьцей Саборнай мячэці.

У сваім запісе Лукашэнка згадаў, што Беларусь здавён славіцца традыцыямі верацярпімасьці. "На тэрыторыі нашай краіны бесьперашкодна будаваліся мячэці, дзе кожны мусульманін мог знайсьці месца для сустрэчы з Богам. Саборная мячэць у Менску стане сымбалем міжканфэсійнай згоды, месцам малітвы для жыхароў і гасьцей сталіцы, якія вызнаюць іслам", - напісаў кіраўнік Беларусі.

Як паведамлялася, прэзыдэнт Турцыі знаходзіцца з афіцыйным візытам у Беларусі.

эўрарадыё/белта/вс

фота: PAP/EPA/MAKSIM GUCHEK/POOL

/

/

/


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт