Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка павіншаваў Дуду й польскі народ з Днём Незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.11.2016 17:29
"Канструктыўныя й добрасуседзкія адносіны з Польшчай заўсёды былі й застаюцца прыярытэтам для Рэспублікі Беларусь".
www.belta.by

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа й сябе асабіста павіншаваў прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуду й польскі народ з Днём Незалежнасьці, паведамляе агенцтва БелТА.

"Канструктыўныя й добрасуседзкія адносіны з Польшчай заўсёды былі й застаюцца прыярытэтам для Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў віншаваньні. Беларускі лідар выказаў упэўненасьць, што інтарэсам двух блізкіх народаў, а таксама ўсёй эўрапейскай сям'і адказвае поўная нармалізацыя беларуска-польскага міждзяржаўнага ўзаемадзеяньня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт