Logo Polskiego Radia
Print

Настаўнікі сарвалі паказ фільма на кінафэстывалі «Лістапад»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.11.2016 08:28
Пэдагогі прывялі на паказ пяціклясьнікаў і не зьвярнулі ўвагі на абмежаваньне «14+».
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

У апошні дзень кінафэстывалю «Лістапад» у кінатэатры «Піянер» паказалі фільм «Брамнік».

Паводле сюжэту, падлеткі Максім і Мелані закаханыя адзін у аднаго. Іх адносіны мілыя, кранальныя і цалкам паходзяць на дарослыя да таго часу, пакуль Мелані ня кажа, што яна цяжарная. Спачатку Максім прымае навіны ў штыкі, але затым думка аб бацькоўстве зьмякчае яго сэрца. Ён пераконвае сяброўку захаваць дзіця.

На гэты паказ сталічныя настаўнікі прывялі пяціклясьнікаў. Але праз 15 хвілін паказ быў спынены.

Замест фэстывальнага паказу супрацоўнікі «Піянера» уключылі мультфільм «Тролі».

У кінатэатры «Піянер» пацьвердзілі гэтую інфармацыю. «Гэта быў такі скандал! Ціхі жах... Настаўнікі сталі абурацца, сказалі, што будуць пісаць скаргу на дырэкцыю «Лістапада», – сказала дзяжурны адміністратар. На пытаньне, ці можна было працягнуць паказ і вывесьці настаўнікаў і школьнікаў з залі, жанчына адказала, што «зь імі немагчыма было размаўляць. Паверце, мы зрабілі ўсё, што ад нас залежала», – дадала яна. Па словах жанчыны, гэта першы выпадак за яе 30-гадовую практыку.

charter97.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт