Logo Polskiego Radia
Print

Вынік беларускай удзельніцы Алімпіяды ў Пэкіне анулявалі з-за допінгу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.11.2016 07:13
Дарэчы, на Алімпіядзе-2012 у Лёндане гэтая цяжкаатлетка заваявала бронзавую ўзнагароду.
Photo: pixabay.com

Міжнародны алімпійскі камітэт 17 лістапада паведаміў, што анулюецца вынік, які паказала беларуская спартоўка на Пэкінскай Алімпіядзе 2008 года. Прычынай стаў допінг, выяўлены ў пробе цяжкаатлеткі Ірыны Кулешы.

На Алімпіядзе ў Пэкіне Кулеша заняла чацьвёртае месца. Падчас пераправеркі ў яе допінг-пробе выявілі забароненае рэчыва турынабол.

Дарэчы, на Алімпіядзе-2012 у Лёндане гэтая цяжкаатлетка заваявала бронзавую ўзнагароду.

эўрарадыё/інтэрфакс/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт