Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь пазбаўленая яшчэ двух мэдалёў пэкінскай Алімпіяды-2008

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.11.2016 12:00
Пасьля чарговай порцыі допінг-праколаў колькасьць беларускіх мэдалёў зьменшылася з 19 да 14 узнагарод.
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.photo: pixabay.com/CC0

Беларусь пазбаўленая яшчэ двух мэдалёў пэкінскай Алімпіяды-2008
Міжнародны алімпійскі камітэт абвясьціў чарговы сьпіс атлетаў, якія падвергліся санкцыям пасьля пераправеркі допінг-пробаў Алімпіяд 2008 і 2012 гадоў. І зноў не абышлося без прозьвішчаў беларускіх спартсмэнаў.
На гэты раз Беларусь пазбавілася яшчэ двух мэдалёў пэкінскай Алімпіяды-2008, якая лічылася самай пасьпяховай у сувэрэннай гісторыі краіны.
Залатой узнагароды пазбаўленая алімпійская чэмпіёнка Пекіна-2008 у кіданьні молата Аксана Мянькова, а сярэбраную ўзнагароду загадана вярнуць штурхальніцы ядра Натальлі Міхневіч.
Пераправеркі пэкінскай допінг-пробы Аксаны Мяньковай з дапамогай найноўшых тэхналёгій паказала наяўнасьць у арганізьме спартсмэнкі анабалічных стэроідаў дэгідрахлармэцілтэстастэрона (турынабола) і аксандралона.
Натальля Міхневіч трапілася на анаболіках мэтандыенан і станазалол, якія выяўленыя ў пэкінскай пробе.
Ануляваныя вынікі яшчэ трох прадстаўнікоў Беларусі, якія фігуруюць у апублікаваным сёньня сьпісе. Гэта штурхальнік ядра Павал Лыжын (у Пэкіне-2008 заняў 4-е месца), Сьвятлана Ўсовіч (у Пэкіне-2008 23-е месца ў бегу на 800 мэтраў), Анастасія Мірончык-Іванова (заняла 7-е месца ў скачках у даўжыню на Гульнях-2012 у Лёндане.
Пасьля чарговай порцыі допінг-праколаў колькасьць беларускіх мэдалёў Алімпіяды-2008 усохла да 14 узнагарод – 3 залатыя, 4 сярэбраныя, 7 бронзавых. Пасьля фінішу Гульняў-2008 у беларусаў было 19 узнагарод – 4 залатыя, 5 сярэбраных, 10 бронзавых.

Міжнародны алімпійскі камітэт абвясьціў чарговы сьпіс атлетаў, якія падвергліся санкцыям пасьля пераправеркі допінг-пробаў Алімпіяд 2008 і 2012 гадоў. І зноў не абышлося без прозьвішчаў беларускіх спартсмэнаў.

На гэты раз Беларусь пазбавілася яшчэ двух мэдалёў пэкінскай Алімпіяды-2008, якая лічылася самай пасьпяховай у сувэрэннай гісторыі краіны.

Залатой узнагароды пазбаўленая алімпійская чэмпіёнка Пекіна-2008 у кіданьні молата Аксана Мянькова, а сярэбраную ўзнагароду загадана вярнуць штурхальніцы ядра Натальлі Міхневіч.

Пераправеркі пэкінскай допінг-пробы Аксаны Мяньковай з дапамогай найноўшых тэхналёгій паказала наяўнасьць у арганізьме спартсмэнкі анабалічных стэроідаў дэгідрахлармэцілтэстастэрона (турынабола) і аксандралона.Натальля Міхневіч трапілася на анаболіках мэтандыенан і станазалол, якія выяўленыя ў пэкінскай пробе.

Ануляваныя вынікі яшчэ трох прадстаўнікоў Беларусі, якія фігуруюць у апублікаваным сёньня сьпісе. Гэта штурхальнік ядра Павал Лыжын (у Пэкіне-2008 заняў 4-е месца), Сьвятлана Ўсовіч (у Пэкіне-2008 23-е месца ў бегу на 800 мэтраў), Анастасія Мірончык-Іванова (заняла 7-е месца ў скачках у даўжыню на Гульнях-2012 у Лёндане.

Пасьля чарговай порцыі допінг-праколаў колькасьць беларускіх мэдалёў Алімпіяды-2008 усохла да 14 узнагарод – 3 залатыя, 4 сярэбраныя, 7 бронзавых. Пасьля фінішу Гульняў-2008 у беларусаў было 19 узнагарод – 4 залатыя, 5 сярэбраных, 10 бронзавых.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт