Logo Polskiego Radia
Print

Судовыя выканаўцы пагражаюць арыштаваць маёмасьць Рымашэўскага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2016 13:58
Рымашэўскі: У Беларусі па-ранейшаму забароненая свабода сходаў і любыя пікеты.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Судовыя выканаўцы пагражаюць сустаршыні Беларускай хрысьціянская дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму накладаньнем арышту на маёмасьць за ўдзел у пікеце ля Менскага гарадзкога суду ў жніўні.

Па інфармацыі прэсавай службы БХД , пікет праходзіў у межах перадвыбарчай кампаніі на тэму падтрымкі маці зьніклага міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі – Ульляны.

На ўдзельнікаў пікету былі складзеныя пратаколы, але пасьля ніякіх позваў яны не атрымалі.

„У Беларусі па-ранейшаму забароненая свабода сходаў і любыя пікеты. Толькі, калі раней удзельнікам пагражалі зьбіцьцё й арышты, то зараз ужываюцца велізарныя штрафы, якія пры сёньняшнім стане беларускай эканомікі й існуючых заробках людзей раўназначныя татальнай забароне любых вулічных акцый”, - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, што нядаўна ў Менску адбыўся суд над Віталём Рымашэўскім за арганізацыю акцыі 7 лістапада каля КДБ.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт