Logo Polskiego Radia
Print

Актывіст абскардзіў адмову назваць вуліцу ў гонар Слуцкіх паўстанцаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.12.2016 16:00
Актывісты перадалі ў райвыканкам 550 подпісы пад зваротам аб перайменаваньні вул. Камсамольскай у Слуцкіх паўстанцаў.
фота: Рух "За Свабоду"

xАктывіст абскардзіў адмову назваць вуліцу ў гонар Слуцкіх паўстанцаў
Старшыня Менскай абласной арганізацыі Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч абскардзіў адмову слуцкіх уладаў перайменаваць вуліцу Камсамольскую ў вуліцу Слуцкіх паўстанцаў.
У пачатку лістапада актывісты, у тым ліку старшыня Менскай абласной арганізацыі Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч, перадалі ў райвыканкам 550 подпісы пад калектыўным зваротам аб перайменаваньні вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў. Аднак слуцкія ўлады праігнаравалі подпісы: абвясьцілі пра праведзены сход грамадзянаў і адмовілі ў падтрымцы ініцыятывы.
«Слуцкі раённы выканаўчы камітэт нават не праінфармаваў і не папярэдзіў ініцыятараў звароту пра час і месца быццам бы маючага адбыцца схода грамадзян па пытаньню перайменаваньня вуліцы», – сказана ў скарзе Віталя Амяльковіча ў Менскі абласны выканаўчы камітэт.
Па ягоных словах, пра сход 24 лістапада «папярэдне не паведамлялася ні на сайце Слуцкага раённага выканаўчага камітэта ў рубрыцы «Грамадзкія абмеркаваньні«, ні на сайце і ў папяровай вэрсіі газэты «Слуцкі край« (заснавальнікам якой зьяўляецца ў тым ліку й Слуцкі раённы выканаўчы камітэт)». «Няма гэтай інфармацыі там і на момант напісаньня скаргі», – дадаў старшыня Менскай абласной філіі Руху.
Такім чынам, Амяльковіч сумняецца, «што сход меў месца, а калі й быў, то быў праведзены неналежным чынам»: «цішком у нейкі невядомы час і ў нейкім невядомым месцы правядзеньня, без нават фармальнага запрашэньня ініцыятараў перайменаваньня вуліцы».
«Больш за тое, увогуле незразумела, якім чынам інфармаваліся пра сход тыя грамадзяне, якія пражываюць па вуліцы Камсамольскай, колькі зь іх прысутнічала на сходзе й ці могуць яны аб’ектыўна адлюстроўваць меркаваньне большасьці жыхароў гэтай вуліцы», – дадаў актывіст Руху «За Свабоду».
Віталь Амяльковіч патрабуе «адмяніць вынікі цішком арганізаванага фіктыўнага схода» і «належным чынам арганізаваць правядзеньне новага схода грамадзян, якія пражываюць па вуліцы Камсамольскай, з абавязковым інфармаваньнем пра сход праз СМІ і з запрашэньнем на яго ўсіх зацікаўленых асобаў».

Рух "За свабоду"/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт