Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і Кітай абмяркуюць пляны ваеннай супрацы на 2017 год

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.12.2016 10:54
Рабочы візыт дэлегацыі Ўзброеных Сіл РБ у Кітай праходзіць 13-15 сьнежня.
Phota:Philip Jägenstedt/flickr.com/Commercial use allowed

Беларусь і Кітай абмяркуюць пляны ваеннага супрацоўніцтва на 2017 год у ходзе рабочага візыту дэлегацыі Ўзброеных Сіл Беларусі ў КНР, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

Рабочы візыт дэлегацыі Ўзброеных Сіл РБ у Кітай праходзіць 13-15 сьнежня. Беларускую дэлегацыю ў Пэкіне ўзначальвае начальнік Дэпартамэнта міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны па пытаньнях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генэрал-маёр Алег Воінаў.

Беларускія й кітайскія калегі абмяркуюць пытаньні разьвіцьця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва й плянаваньня сумесных мерапрыемстваў, адзначылі ў Мінабароны.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт