Logo Polskiego Radia
Print

Brutto выступіць на «Менск-Арэне» 8 сакавіка

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.12.2016 16:09
Музыканты выканаюць песьні з альбомаў «Родны край» і Underdog.
Aliaksandr Papko/radyjo.net

Гурт Сяргея Міхалка Brutto выступіць на «Менск-Арэне» 8 сакавіка 2017 году – паведамляе Радыё «Свабода». Квіткі на канцэрт рок-легенды каштуюць ад 30 да 60 беларускіх рублёў.

Музыканты Brutto выступяць з праграмай «Double Hot», якую гурт прэзэнтаваў у Гомелі. У яе ўвойдуць песьні Brutto з альбомаў «Родны край» і Underdog, а таксама хіты гурту «Ляпіс Трубяцкі» апошніх 10 гадоў.

5 гадоў таму Сяргей Міхалок быў вымушаны зьехаць зь Беларусі з-за перасьледу ўладаў. Яму пагражала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Цяпер Міхалок зь сям’ёй жыве ва Ўкраіне, там жа найчасьцей выступае са сваімі гуртамі Brutto і «Ляпіс-98».

Толькі напрыканцы кастрычніка гэтага году гурту Brutto дазволілі выступаць на Радзіме.

Svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт