Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка афіцыйна прызначыў Ярмошыну кіраўніком ЦВК

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.12.2016 19:52
Усе прызначаныя члены Цэнтрвыбаркаму ўваходзілі і ў папярэдні склад органу.
Лідзія Ярмошына займае пасаду старшыні ЦВК з 1996 годуЛідзія Ярмошына займае пасаду старшыні ЦВК з 1996 годуyoutube.com/screen

20 сьнежня Аляксандр Лукашэнка прызначыў сваімі ўказамі пяць членаў Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, а таксама яе старшыню. 20 сьнежня скончыўся тэрмін паўнамоцтваў ЦВК папярэдняга складу.

Кіраўніком Цэнтрвыбаркаму стала Лідзія Ярмошына. Яе кандыдатуру яшчэ павінен узгодніць Савет Рэспублікі.

Чальцамі ЦВК сталі Алена Дмухайла, Вадзім Іпатаў, Сяргей Каліноўскі, Марына Рахманава й Алег Сьліжэўскі. Дарэчы, усе яны ўваходзілі і ў папярэдні склад Цэнтрвыбаркаму.

На сайце ЦВК паведамляецца, што першае пасяджэньне новага складу камісіі пройдзе 21 сьнежня а 16-й гадзіне. На гэтым пасяджэньні будуць абраныя намесьнік старшыні й сакратар.

Пра тое, што Ярмошына застанецца на пасадзе старшыні ЦВК, стала вядома яшчэ 25 лістапада. Тады Ярмошына паведаміла пра гэта пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра сваю магчымую адстаўку чыноўніца заявіла, што гэта залежыць ад яе наймальніка – кіраўніка дзяржавы.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт