Logo Polskiego Radia
Print

Сярэдні заробак у Беларусі скарачаецца трэці месяц запар

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.12.2016 13:46
Налічаны сярэдні заробак у лістападзе склаў 717 рублёў 60 капеек.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сярэдні заробак у Беларусі скарачаецца трэці месяц запар. Паводле дадзеных Белстата, налічаны сярэдні заробак у лістападзе склаў 717 рублёў 60 капеек. Гэта 370 даляраў у эквіваленце па тагачасным курсе. За месяц ён зьменшыўся на 5 рублёў. Для параўнаньня, у кастрычніку ён складаў 722 рублі 90 капеек, у верасьні – 732 рублі 90 капеек, а ў жніўні – 750 рублёў 30 капеек.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт