Logo Polskiego Radia
Print

Мінінфарм вынес папярэджаньне сайту «Віцебскі кур’ер»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.12.2016 10:00
Пасьля двух папярэджаньняў сайт могуць заблякаваць.
Фота: скрыншот сайту vkurier.byФота: скрыншот сайту vkurier.byvkurier.by

26 сьнежня Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджаньне ўладальніку сайта «Віцебскі курʼер» (vkurier.by) – перадае інфармагенцтва БелаПАН. Прычынай папярэджаньня называецца «распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая можа нанесьці шкоду грамадзкім інтарэсам». Які менавіта артыкул стаў прычынай папярэджаньня, на сайце Мінінфарму не ўдакладняецца.

«Віцебскі курʼер» – гэта сайт аднайменнай недзяржаўнай беларускай газэты, зарэгістраванай у Смаленску. Рэдактарам выданьня зьяўляецца Алег Баршчэўскі. Згодна зь беларускім заканадаўствам, пасьля двух папярэджаньняў сайт могуць заблякаваць.

БелаПАН/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт