Logo Polskiego Radia
Print

«Будзе праведзеная старанная тэхнічная экспэртыза корпусу рэактара»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.12.2016 13:50
Кампанія «Атомстройэкспорт» апублікавала афіцыйны камэнтар з нагоды чарговага інцыдэнту з корпусам рэактара.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

Генэральны падрадчык будаўніцтва Беларускай АЭС кампанія «Атомстройэкспорт» апублікавала афіцыйны камэнтар наконт здарэньня з корпусам рэактара – паведамляе «Эўрапейскае радыё для Беларусі»

Кампанія «Атомстройэкспорт» зазначае, што корпус рэактара перавозіўся ў транспартным ахоўным кажуху «пры выкананьні ўсіх тэхнічных патрабаваньняў па бясьпецы транспартаваньня».

«У ноч з 25 на 26 сьнежня пры манэўровых працах на адной са станцыяў Беларускай чыгункі адбыўся дотык ахоўнага кажуха з апорай кантактнай сеткі. Па прыбыцьці грузу на пляцоўку пабудовы АЭС будзе праведзеная старанная тэхнічная экспэртыза ў адпаведнасьці зь дзейнымі нормамі і правіламі», – зазначае будаўнічая кампанія.

«Атомстройэкспорт» – гэта інжынірынгавая кампанія расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Расатом». Займаецца яна будаўніцтвам абʼектаў ядзернай энэргетыкі за мяжой.

Корпус, які два дні таму сутыкнуўся з апорай электраперадач – ўжо другі корпус рэактара для Беларускай АЭС, з якім адбыліся здарэньні.

euroradio.fm/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт