Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі плянуюць забараніць курэньне ў залях рэстаранаў і кавярняў

Reuters
Alaksandar Papko 28.12.2016 14:42
Паліць можна будзе ў «спэцыяльна адведзеных для гэтага месцах».
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі плянуецца забараніць курэньне ў абʼектах грамадзкага харчаваньня, за выключэньнем спэцыяльна адведзеных для гэтага месцаў, паведамляе інфармагенцтва БЕЛТА

Забарону курыць у кавярнях і рэстаранах прадугледжвае новы праект дэкрэту аб дзяржаўным рэгуляваньні абароту тытунёвых вырабаў – заявіла намесьніца міністра антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю Ірына Наркевіч.

Паводле яе, ўласьнікі і адміністратары абʼектаў грамадзкага харчаваньня павінныя будуць стварыць на гэтых абʼектах спэцыяльна прызначаныя для курэньня месцы ды абсталяваць іх у адпаведнасьці з патрабаваньнямі, усталяванымі Міністэрствам па надзвычайных сытуацыях і Міністэрствам аховы здароўя.

belta.by/ап


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт