Logo Polskiego Radia
Print

Прызначаны новы амбасадар Ізраілю ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.01.2017 16:47
На гэтай пасадзе зацьверджаны Алон Шогам — прафэсійны дыплямат, выхадзец з Латвіі.
flickr.com/ patrick brennan

У нядзелю, 1 студзеня, было абвешчана імя новага амбасадара Ізраілю ў Менску. На гэтай пасадзе зацьверджаны Алон Шогам — прафэсійны дыплямат, выхадзец з Латвіі, які ведае расейскую мову.

Раней Шогам працаваў кіраўніком консульскага дэпартамэнту МЗС Ізраілю. Вясной 2016 году на працягу месяца Шогам быў у Беларусі й займаў пасаду часовага паверанага ў справах Ізраілю.

У жніўні 2015 году было абвешчана пра рашэньне ўраду Ізраілю закрыць пасольства Ізраілю ў Беларусі. У сакавіку летась было прынята рашэньне захаваць прадстаўніцтва Ізраілю ў Менску, але было невядома, у якім менавіта фармаце й складзе яно будзе працаваць.

З 26 лістапада 2015 году паміж Ізраілем і Беларусьсю дзейнічае бязьвізавы рэжым.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт