Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пасьля адмены віз чакаюць сустрэчных крокаў Эўразьвязу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.01.2017 18:58
Указам уведзены пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краін, у тым ліку ўсіх краін ЭЗ.
фота: БелТА

У Беларусі пасьля адмены віз чакаюць сустрэчных крокаў Эўразьвязу. Нагадаем, указам Аляксандра Лукашэнкі ўведзены пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краін (новаўвядзеньне распаўсюджваецца на ўсе краіны ЭЗ). Умова адна – у Беларусь трэба ўехаць праз Нацыянальны аэрапорт «Менск» (пад дзеяньне ўказу не трапляюць тыя асобы, якія прылятаюць у Беларусь авіярэйсамі з Расеі).

Начальнік галоўнага консульскага ўпраўленьня МЗС Беларусі Ігар Фісенка адзначыў, што візавыя правілы Эўразьвязу ўстаноўленыя рашэньнем 28 краін і «даволі складана разьлічваць на тое, што яны будуць зьмененыя ў залежнасьці ад рашэньня Беларусі». У той жа час у Менску спадзяюцца, што «Эўрапейскім Зьвязам гэтае рашэньне будзе прынятае да ведама й будуць прынятыя нейкія сустрэчныя крокі ў накірунку разьвіцьця кантактаў паміж Беларусьсю й ЭЗ».

белта/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт