Logo Polskiego Radia
Print

Зьявіўся матывацыйны ролік “Ваяра”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.01.2017 15:52
Мэта роліка заклікаць неабыякавых да абароны незалежнасьці Бацькаўшчыны.
Photo: Print Screen сайта vajar.club

Вайскова-патрыятычны клюб «Ваяр» апублікаваў матывацыйны ролік, заснаваны на відэа з трэніровак і вышкалаў.

Пра гэта гэта паведамілі сябры клюбу. Ролік быў разьмешчаны на адмысловай новастворанай старонцы http://vajar.club/ і ў Facebook.

Відэа пад назваю»Партызаны Беларусі на варце межаў Бацькаўшчыны!», працягласьцю 44 сэкунды, у сьціслай форме паказвае публічна даступныя кадры з трэніровачных сбораў клюбу.

Мэта роліка заклікаць неабыякавых да абароны незалежнасьці Бацькаўшчыны, прыцягнуць увагу да патэнцыйных небясьпекаў унутраных і вонкавых. Па словах «Ваяроў», яны ўважаюць сябе за нашчадкаў партызанаў і будуць працягваць нацыятворчую абарончую дзейнасьць.

mfront.net/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт