Logo Polskiego Radia
Print

На Аўгустоўскім канале пройдзе міжнародны рок-фэстываль

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.01.2017 14:58
Фэстываль пад назвай «Рок-жнівень» плянуюць арганізаваць у апошні месяц лета.
pixabay.com/Public Domain CC0

Буйны міжнародны рок-фэстываль з удзелам зорак сусьветнага ўзроўню правядуць летам 2017 года на Аўгустоўскім канале, паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік упраўленьня спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.

Фэстываль плянуецца на апошні месяц лета пад назвай «Рок-жнівень». Ён пройдзе ў рамках руху «Рок за Спорт», пачатак якому ў Беларусі паклаў канцэрт у Менску ў сьнежні з удзелам U.D.O. Dirkschneider і CherMen.

На пляцоўку на беразе папулярнага турыстычнага абʼекта ў Гарадзенскім раёне змогуць прыехаць рок-гурты з розных краін, зарэгістравацца для ўдзелу можна будзе на спэцыяльным сайце.

«Гэта будзе першае музычнае мерапрыемства ў бязьвізавай зоне на канале такога маштабу. Арганізатары ўпэўненыя, што міжнародны канцэрт у бязьвізавай зоне выкліча цікавасьць у гасьцей і музыкаў з розных краін. Змогуць прадэманстраваць сябе перад шырокай міжнароднай публікай і беларускія рок-гурты. Фэстываль на беразе жывапіснага канала зможа прыняць каля 15 тыс. гледачоў», – растлумачыў суразмоўца і дадаў, што фэстываль не плянуецца як камэрцыйны, білет будзе каштаваць сымбалічна для падобнага мерапрыемства.

Рэгістрацыю для ўдзельнікаў маюць намер адкрыць ужо ў лютым. Адначасова зьбіраюцца запусьціць і продаж квіткоў. Госьці таксама загадзя змогуць браніраваць месцы для разьмяшчэньня – гасьцініцы, аграсядзібы альбо кемпінгі паблізу амфітэатра.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт