Logo Polskiego Radia
Print

Партыя БНФ зьвяртаецца па дапамогу да грамадзян Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.01.2017 15:17
Палітычнага арганізацыя ня мае сродкаў на аплату за камуналку й за арэнду офіса.
www.narodny.org

Партыя БНФ мае праблемы з аплатай камунальных плацяжоў за офіс. І працягвае зьвяртацца да ўсіх неабыякавых грамадзян з просьбай падтрымаць дзейнасьць арганізацыі. Пра гэта Радыё Рацыя расказаў намесьнік старшыні партыі Рыгор Кастусёў.

„Праблемы ўзьніклі па аплаце камунальных паслугаў і за арэнду офіса. Адбылося чарговае павышэньне. Таму партыя зьвярталася па дапамогу да грамадзян Беларусі. Як і прадбачылі – гэта адбылося. Нам ужо пайшлі папярэджаньні ад уладных структураў, што калі мы несвоечасова будзем аплочваць, то тады будуць прымаць жорсткія меры – ажно да адключэньня камунальных паслугаў”, - сказаў Рыгор Кастусёў.

Пакуль жа, нягледзячы на вялікую колькасьць грамадзян, якія адгукнуліся на зварот, Партыя БНФ не назьбірала патрэбнай сумы на аплату за камуналку й за арэнду офіса. У той жа час партыйцы рыхтуюцца да чарговага Сойма, на якім разгледзяць актуальныя праблемы беларускага грамадзтва.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт