Logo Polskiego Radia
Print

«Трэба зрабіць так, каб народ бачыў, што мы дзяржава з даўнімі традыцыямі»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.01.2017 14:20
Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Ўладзімір Макей.
Уладзімер МакейУладзімер МакейPhoto: mfa.gov.by

Неабходна, каб беларуская гісторыя была напісаная аб’ектыўна, каб усе бачылі, што гісторыя нашай дзяржавы сягае далёка ў мінулае. Бо сёньня беларускую гісторыю прысвойваюць сабе шмат якія іншыя дзяржавы. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Ўладзімір Макей па заканчэньні цырымоніі адкрыцьця ў цэнтры Менска мэмарыяльнай дошкі на месцы разьмяшчэньня ў 1919 годзе Камісарыята па замежных справах Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.

Макей: На жаль, так атрымліваецца, што нашу беларускую гісторыю прысвойваюць сабе шмат якія іншыя дзяржавы. Напрыклад, я лічу, што абсалютна няправільна, калі Ігната Дамейку ў Чылі й Тадэвуша Касьцюшку ў ЗША ўспрымаюць як прадстаўнікоў іншай дзяржавы. Таму мы проста абавязаныя зрабіць так, каб беларуская гісторыя была напісаная абʼектыўна, каб бачылі, што карані беларускай дзяржавы сягаюць далёка ў мінулае й што нам ёсьць чым ганарыцца. Мы, дарэчы, дамовіліся аб сустрэчы найбліжэйшым часам з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук, дзе будзем гаварыць ня толькі пра пытаньні эканамічнага й палітычнага ўзаемадзеяньня, але й пра пытаньні ўзаемадзеяньня па гістарычнай тэматыцы. Лічу, што мы павінныя зрабіць так, каб гісторыя наша была абʼектыўная, каб наш народ бачыў, што мы зьяўляемся дзяржавай зь вялікімі даўнімі традыцыямі.

І таму, дадаў Уладзімір Макей, адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі на месцы разьмяшчэньня ў 1919 годзе Камісарыята па замежных справах Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь зьяўляецца «знакавай падзеяй у гэтым кантэксьце аднаўленьня гістарычнай справядлівасьці».

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт