Logo Polskiego Radia
Print

Вядомая дата сёлетняга «Басовішча»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.01.2017 17:16
XXVIII Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча 2017» адбудзецца 14-15 ліпеня.
Фэстываль «Басовішча», 2016 годФэстываль «Басовішча», 2016 годАнна Пятроўская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

XXVIII Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча 2017» адбудзецца 14-15 ліпеня ва ўрочышчы Борык што каля мястэчка Гарадок на Беласточчыне.
Пра гэта паведамілі арганізатары фэстывалю: старшыня Беларускага аб’яднаньня студэнтаў Пятро Станкевіч і сябра арганізацыі Юліта Тымашэвіч.

Паводле іх, ужо пачалася падрыхтоўка да славутага музычнага форуму. Цяпер, у прыватнасьці, вядзецца пошук дадатковых фінансавых сродкаў на правядзеньне мерапрыемства.

паводле радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт