Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь ладзіць выпуск малагабарытных камунальных машын

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.01.2017 16:12
Над распрацоўкай агрэгатаў працуе акадэмія навук Беларусі, запуск плянуецца ў 2018 годзе.
Foto: pixabay.com

Сэрыйны выпуск вулічных малагабарытных камунальных машын плянуецца наладзіць у Беларусі з канца 2018 года. Пра гэта паведаміў намесьнік дырэктара кампутэрнага цэнтра машынабудаўнічага профілю Аб'яднанага інстытута машынабудаваньня Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Лыгач.

Мы распрацоўваем малагабарытную камунальную вакуўмную падмятальна-прыбіральную і солеразмеркавальную машыну. Яна прызначана для прыбіраньня цяжкадаступных для вялікай тэхнікі месц - тратуараў, паркаў, парковак. Сёлета навукоўцы плянуюць стварыць досьледны ўзор. У наступным годзе запусьцяць эксплёатацыйныя выпрабаваньні ў камунальных службах горада.

Пасьля дапрацоўкі машыны па выніках выпрабаваньняў, яе плянуюць запусьціць у вытворчасьць пры канцы 2018-га года, паведаміў распрацоўнік.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт