Logo Polskiego Radia
Print

Кожныя 9 сэкунд беларус зьдзяйсьняе правапарушэньне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.01.2017 14:11
Колькасьць зафіксаваных у 2016 годзе правапарушэнняў склала 3,6 мільёна.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала статыстыку пра колькасьць злачынстваў і правапарушэньняў, зарэгістраваных у 2016 годзе ў Беларусі.

Колькасьць зафіксаваных правапарушэнняў склала 3,6 мільёна — пратаколы складаліся кожныя дзевяць сэкундаў.

Сярод самых „папулярных” узгадваюцца наступныя парушэньні:
перавышэньне хуткасьці — 1,37 мільёна выпадкаў, расьпіцьцё алкаголю — 301 тысяча, дробнае хуліганства — 99 тысяч.

Злачынстваў летась было зарэгістравана 93 тысячы. Самыя частыя з іх: крадзеж — 37,1 тысячы, наркотыкі — 6,5 тысячы, махлярства — 4,8 тысячы, хуліганства — 4,1 тысячы.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт