Logo Polskiego Radia
Print

У Падмаскоўі закапалі 60 тон польскіх яблыкаў зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.01.2017 15:47
На груз не былі прадстаўлены дакумэнты аб фітасанітарным стане.
photo: pixabay.com/CC0

Яблыкі былі выяўленыя пры даглядзе трох аўтамабіляў, якія рухаліся зь Беларусі, паведамляе interfax.by.

Дакумэнты, якія пацьвярджаюць фітасанітарны стан прадукцыі, прадстаўлены не былі. Пры даглядзе грузу выяўлены маркіроўкі польскіх вытворцаў.

Яблыкі з Польшчы, пастаўкі якіх у РФ забароненыя ў рамках харчовага эмбарга з 7 жніўня 2014 года, у пятніцу былі зьнішчаны на палігоне цьвёрдых бытавых адходаў у Ступінскам раёне Маскоўскай вобласьці.

charter97.org/interfax.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт