Logo Polskiego Radia
Print

У эксплёатацыю ўводзяць перш беларускі нафтапрадуктаправод

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.02.2017 13:49
Рэалізацыя праекта па будаўніцтве нафтапрадуктаправода была пачата ў 2015 годзе.
pixabay.com/Public Domain CC0

У аўторак пачалася транспарціроўка дызэльнага паліва па першай частцы магістральнага нафтапрадуктаправода Наваполацк - Фаніпаль. Як паведаміў дырэктар ААТ „Полацктранснафта Дружба” Васіль Дробатаў, паліва з ААТ „Нафтан” паступіла на адзін са складоў захоўваньня РУП „Беларуснафта – Віцебскаблнафтапрадукт”, разьмешчаны ў аграгарадку Крулеўшчына Докшыцкага раёна Віцебскай вобласьці.

„У канцы сьнежня завершана будаўніцтва першай часткі магістральнага нафтапрадуктаправода, які ў пэрспэктыве зьвяжа Наваполацк і Фаніпаль”, - сказаў Васіль Дробатаў. Ён дадаў, што ўвядзеньне другой часткі нафтапрадуктаправода таксама намечана на 2017 год.

Рэалізацыя праекта па будаўніцтве першага беларускага нафтапрадуктаправода была пачата ў 2015 годзе (заключаны дагавор). Яго мэта - арганізацыя транспарціроўкі нафтапрадуктаў ААТ „Нафтан” у Менскую вобласьць да склада захоўваньня прадпрыемства РУП „Беларуснафта-Менскаблнафтапрадукт” у Фаніпалі. Такім чынам, наваполацкае прадпрыемства зможа пастаўляць дызэльнае паліва й бэнзін на аб'екты нафтапрадуктазабесьпячэньня менскага рэгіёна непасрэдна.

Цяпер дастаўка ажыцьцяўляецца пераважна чыгуначным, а таксама аўтамабільным транспартам. У выніку запуску нафтапрадуктаправода, які разьлічаны на прапампоўваньне 1 млн 450 тысяч тонаў паліва ў год, чакаецца зьніжэньне затрат на транспарціроўку паліва.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт