Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь плянуе выдаць 400 млн даляраў на адраджэньне балот

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.02.2017 12:43
Плянуецца аднавіць прынамсі 75 тысяч тарфянікаў, якія былі часткова зьнішчаныя ў выніку мэліярацыі і здабычы торфу.
pixabay.com

Да 2030 году Беларусь плянуе выдаць 400 мільёнаў 300 тысяч даляраў на адраджэньне балот. Гэта будзе супольная інвэстыцыя з Праграмай разьвіцьця ААН (ПРААН).

Праграма забалочваньня распачнецца ў гэтым годзе. Плянуецца аднавіць прынамсі 75 тысяч тарфянікаў, якія былі часткова зьнішчаныя ў выніку мэліярацыі і здабычы торфу. Дагэтуль у краіне нанова забалочаныя былі больш за 30 тысяч гектараў тарфянікаў.

Дзякуючы праграме адраджэньня балот можна будзе захаваць рэдкія гатункі жывёл, птушак і расьлін, напрыклад, журавіны.

У цэлай краіне ёсьць амаль 2 мільёны 400 тысяч гектараў тарфянікаў, якія займаюць 15% усёй Беларусі. Аднак у нязьменным стане ці набліжаным да пачатковага засталася толькі 1/3 частка.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт