Logo Polskiego Radia
Print

Расея ідзе на мясную вайну з Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.02.2017 10:00
Рассельгаснагляд адказаў новымі абмежаваньнямі на закіды беларускага кіраўніка/
foto: www.praskagieldaspozywcza.pl

Аляскандар Лукашэнка загадаў распачаць крымінальнай справы супраць дырэктара Рассельгаснагляду. Маўляў той не пускае беларускую прадукцыю на расійскі рынак. Масква заявіла, што з 6 лютага абмяжуе пастаўкі ялавічыны з Менскай вобласьці. Дадзеная інфармацыя разьмешчана на сайце Рассельгаснагляду.

Расейская ўстанова зазначыла, што пры правядзеньні вэтэрынарнага кантролю беларускай прадукцыі пастаянна фіксуюцца сьляды паўторнай перапакоўкі тавараў. У выніку працягваюцца спробы легалізацыі і ўвозу на тэрыторыю РФ мясной сыравіны невядомага паходжаньня нядобрасумленнымі беларускімі вытворцамі. Рассельнагляд зазначыў, што беларускія ўлады патураюць парушальнікам, бо беларускія вэтэрынарныя службы дэманструюць фармальнае стаўленьне да кантролю за адгружанай прадукцыяй.

Расейскія чыноўнікі заявілі, што на тэрыторыі Менскай вобласьці дзейнічаюць ашуканскія схемы з пастаўкамі ў Расію ўкраінскай і эўрапейскай мясной сыравіны, якая выдаецца за беларускую. У зьвязку з гэтым Рассельгаснагляд заявіў, што вымушаны ўвесьці часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расею ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з усіх прадпрыемстваў Менскай вобласьці з 06 лютага.

Паводле Белапан/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт