Logo Polskiego Radia
Print

Пропуск для ўезду ў памежную зону вырашылі пакуль ня ўводзіць

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.02.2017 13:29
Ва ўпраўленьні ФСБ па Смаленскай вобласьці паведамілі, што можна будзе абыходзіцца без пропуску на працягу паўгода.
Фото: Shutterstock.com

З 7 лютага на мяжы Беларусі й Расеі ўведзена памежная зона.

Напярэдадні ўвядзеньня памежнай зоны ФСБ Расеі растлумачылі, што яна «не прадугледжвае ажыцьцяўленьня пагранічнага кантролю асоб, транспартных сродкаў, грузаў, тавараў і жывёл, адкрыцьця і функцыянаваньня пунктаў пропуску (месцаў перасячэньня) праз дзяржаўную мяжу РФ«.

Для тых, хто проста перасякае мяжу й едзе далей, сапраўды, нічога ня зьменіцца. Аднак у памежнай зоне патрабуецца пропуск для ўезду. Калі беларус, напрыклад, зь вёскі Засьценкі хоча прыехаць да родных, якія жывуць у расейскай памежнай вёсцы Буда, ён, па ідэі, спачатку павінен паехаць у Смаленск (а гэта больш за 50 кілямэтраў) атрымаць пропуск і толькі пасьля гэтага ехаць у госьці.

Пропуск у памежную зону будуць выдаваць у памежным кіраваньні ФСБ у Смаленску на вуліцы Папова 17а. Сёньня журналістаў папярэдзілі, што адказу па пропуску можна чакаць на працягу месяца. Затое выдаваць дазвол плянуюць на цэлы год.

Сёньня ва ўпраўленьні ФСБ па Смаленскай вобласьці паведамілі, што пакуль не паступіць новае распараджэньне, то на працягу паўгода беларусаў і расіян будуць пускаць у памежную зону без пропускаў.

Tut.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт