Logo Polskiego Radia
Print

Невядомыя размалявалі машыну сям’і прадпрымальніка Шумчанкі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 10.02.2017 17:47
На шкле зьявіўся надпіс «ЛНР – сіла», а пад шчоткай лабавога шкла – ксэракопіі 50-даляравых купюраў.
Фота са старонкі Анатоля Шумчанкі ў FacebookФота са старонкі Анатоля Шумчанкі ў Facebookfacebook

Невядомыя размалявалі фарбай машыну, якая належыць жонцы лідара абʼяднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Анатоля Шумчанкі. На лабавым шкле зьявіўся надпіс «ЛНР – сіла», а пад шчоткай лабавога шкла – ксэракопіі 50-даляравых купюраў – перадае партал TUT.BY. Актывіст зьвязвае хуліганскую акцыю са сваёй грамадзкай дзейнасьцю і праўкраінскай пазыцыяй.

Па словах Анатоля Шумчанкі, перад новым годам на яго выйшла жанчына з самаабвешчанай ЛНР і папрасіла ў «Прэспеэктывы» дапамогі для луганскіх прадпрымальнікаў. Грамадзкі актывіст адказаў, што не дапамагае сэпаратыстам, але калі яны лічаць сябе Ўкраінай, акажа дапамогу. Жанчына адмовілася.

Шумчанка кажа, што ў яго сямʼі дзьве машыны, але хуліганы чамусьці выбралі менавіта аўтамабіль жонкі. Анатоль Шумчанка быў адным з ініцыятараў форумаў прадпрымальнікаў і пратэстаў індывідуальных прадпрымальнікаў у пачатку мінулага года. Тады ІП змагаліся з указам № 222, які абавязваў іх мець сэртыфікаты на прадукцыю лёгкай прамысловасьці.

tut.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт