Logo Polskiego Radia
Print

У Менску за курэньне ў падземных пераходах аштрафавалі 1300 чалавек

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.02.2017 12:11
За зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане аштрафавалі каля 2500 чалавек.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Менску ў 2016 годзе за курэньне ў забароненых месцах (пераважна ў падземных пераходах каля станцый мэтро) аштрафавалі каля 1300 чалавек.

Парушальнікам выпісвалі штрафы ў памеры да 92 рублёў. Пра гэта інфармацыйнаму агенцтву „Мінск-навіны” паведаміў начальнік УУС па ахове Менскага мэтрапалітэна Кірыл Кіслоў.

Агулам за мінулы год супрацоўнікі міліцыі, якія ахоўваюць мэтро, склалі 5 тысяч адміністрацыйных пратаколаў. За зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане аштрафавалі каля 2500 чалавек. Штраф атрымалі й каля тысячы нелегальных гандляроў.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт