Logo Polskiego Radia
Print

Менск прадставіць вынікі стрэс-тэстаў на БелАЭС Эўракамісіі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.02.2017 11:46
Пра гэта заявіў сёньня журналістам міністар энэргетыкі Ўладзімер Патупчык.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарFoto: Rob/Flickr.com/CC BY-ND 2.0

«У сьнежні мы атрымалі вынікі стрэс-тэстаў, цяпер яны апрацоўваюцца на атамнай станцыі і неўзабаве будуць накіраваныя нашаму рэгулятару (Дзяржатамнагляд). На падставе гэтых матэрыялаў будзе падрыхтаваны нацыянальны даклад, які прадставяць Эўракамісіі, — цытуе Патупчыка БелТА. — Неўзабаве намесьнік міністра Міхаіл Міхадзюк адправіцца ў Люксэмбург на перамовы з прадстаўнікамі эўрапейскай супольнасьці з нагоды аналізу гэтых стрэс-тэстаў».

Вынікі стрэс-тэстаў таксама будуць прадстаўленыя грамадзкасьці, абяцае міністар.

Стрэс-тэсты заключаюцца ў праверцы экстрэмальных узьдзеяньняў і адаптацыі АЭС на выпадак надзвычайных сытуацыяў.

Увядзеньне ў эксплюатацыю першага энэргаблёку БелАЭС заплянавана на 2019 год. Летува пратэстуе супраць Беларускай АЭС на найвышэйшым дзяржаўным узроўні, выказвае пратэсты ў міжнародных структурах і заклікае не купляць электраэнэргію зь БелАЭС, прызначыла спэцыяльнага «амбасадара ў пытаньнях БелАЭС».

Svaboda.org/БелТА/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт