Logo Polskiego Radia
Print

26 лютага беларусы выйдуць на «маршы недармаедаў»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.02.2017 16:34
Акцыі пройдуць у Бабруйску, Баранавічах, Берасьці і Віцебску.
Fota: TATYANA ZENKOVICH/PAP/EPA

На выходных у розных гарадах Беларусі зноў заплянаваныя акцыі супраць дэкрэту № 3 аб падатку з так званых дармаедаў. У Баранавічах — 26 лютага пачнецца акцыя «Мы не дармаеды». У сацыяльных сетках паведамляецца, што акцыя будзе насіць мірны характар.

У Берасьці акцыя пачнецца на плошчы Леніна, каля аблвыканкаму. Арганізатараў няма, людзі зьбіраюцца праз сацыяльныя сеткі. У Віцебску акцыя пачнецца на плошчы Перамогі. Як паведамляюць віцебскія актывісты, у гэты ж час на плошчы будзе адбывацца афіцыйнае мерапрыемства — Масьленіца.

Усе акцыі пачнуцца а 12 гадзіне. Гэта працяг нядаўніх пратэсты супраць падатку «на дармаедзтва» прайшлі ў Менску, Гомелі, Берасьці, Віцебску, Горадні.

Паводле Радыё Свабода/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт