Logo Polskiego Radia
Print

БХД змагаецца супраць алькагалізацыі беларусаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.02.2017 17:43
У панядзелак партыя падае сабраныя подпісы у Саўмін.
foto: www.polskieradio.pl

27 лютага а 11:00 сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і старшыня Хрысьціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова перададуць у Савет міністраў калектыўны зварот у падтрымку зьменаў заканадаўства, якое рэгулюе продаж алькаголю, з 2200 подпісаў грамадзян.

Подпісы таксама будуць перададзеныя таксама ў Палату прадстаўнікоў, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства гандлю, Міністэрства аховы здароўя, канцэрны «Беларуснафта» і «Белдзяржхарчпрам».

Беларусь ужо не першы год знаходзіцца ў сусьветных лідарах па ўжываньні алкаголю. У межах кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» з 2014 года БХД зьбірае подпісы грамадзян у падтрымку зьменаў заканадаўства, якое рэгулюе продаж алькаголю. У 2015 годзе нам дамагчыся забароны рэклямы парасонавых брэндаў, якія у асноўным выраблялі алькагольную прадукцыю, а рэклямавалі пітную ваду.

БХД прапануе ўвесьці дазвол на продаж алькагольных, напояў і піва толькі з 10:00 да 22:00, забарону продажу алькаголю на аўтазапраўках і выключэньне яго з катэгорыі харчовых прадуктаў.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт