Logo Polskiego Radia
Print

Працы ў Курапатах спыненыя

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.02.2017 08:45
Пасьля ўчорашніх пратэстаў будаўнікі не прыйшлі на пляцоўку.
КурапатыКурапаты Photo:Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Раніцай у лягеры абаронцаў Курапатаў адбыўся агульны сход на які сабраліся каля 50 чалавек. На сходзе прысутнічалі як моладзь, так і мясцовыя жыхары.

У лягеры абаронцаў Курапатаў пануе аптымістычны настрой. Удзельнікі сходу лічаць, што пасьля учорашніх падзеяў улады ўсё ж могуць пайсьці на некаторыя саступкі, бо цяпер зразумела, што грамадзкасьць у любым выпадку не дапусьціць тут будоўлі.

Людзі нясуць абаронцам Курапатаў шмат прадуктаў. Плот ад раніцы актывісты пачалі абклейваць партрэтамі рэпрэсаваных у сталінскія часы, а таксама фотаздымкамі костак закатаваных у Курапатах, якія былі зробленыя падчас раскопак.

Ад раніцы ў лягеры таксама знаходзяцца палітыкі: старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сустаршыня БХД Павал Севярынец, які заклікаў ісьці на прыём да старшыні Менгарвыканкаму Андрэя Шорца.

Брама зялёнага плоту, што агароджвае будаўнічую пляцоўку, пакуль зачыненая. Адзін з вартаўнікоў пляцоўкі распавёў журналістам, што працы сёньня хутчэй за ўсё адноўленыя ня будуць.

Паводле „Радыё Свабода"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт