Logo Polskiego Radia
Print

Адзіны лек на ўсе грамадзкія праблемы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.02.2017 14:12
Мікола Дзядок напісаў кнігу пра беларускую турму.
Мікалай ДзядокМікалай ДзядокПольскае радыё

80% тых, хто сядзіць у турмах, не заслугоўваюць прысуджаных тэрмінаў, — кажа былы палітвязень Мікола Дзядок. — Ня меней за 20% — гэта людзі, невінаватыя ў прынцыпе, іх штучна „нацягнулі“ на тое, чаго яны не рабілі, сядзяць проста за статыстыку. Яшчэ для 60% найбольш вартае пакараньне — альбо наркалягічны дыспансэр, альбо штраф. І адпусьціць».

Актывіст анархісцкага руху Мікола Дзядок напісаў і рыхтуецца прэзэнтаваць кнігу турэмных успамінаў пад назвай «Фарбы паралельнага сьвету». Прэзэнтацыя адбудзецца ў нядзелю 26 лютага ў 18:00 у памяшканьні менскай крэатыўнай прасторы «Пункт» (Кастрычніцкая вуліца, 23а).

Мікола быў асуджаны па «справе анархістаў», адбыў за кратамі 5 гадоў. У аўтабіяграфічнай кнізе распавядае пра арганізацыю працы карных органаў і сыстэму ўціску асобы. Частка твораў напісаная за кратамі, астатнія — пасьля выхаду на свабоду.

Паводле Радыё "Свабода"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт