Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына падтрымала засьцярогі Летувы наконт БелАЭС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.03.2017 16:21
Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі ў Вільні заявіў кіраўнік нямецкай дыпляматыі.
PAP/EPA/Valda Kalnina

Міністар замежных справаў Нямеччыны Зігмар Габрыэль сказаў, што разумее занепакоенасьць летувіскага ўраду пабудовай у Беларусі атамнай электрастанцыі й падтрымлівае спробы Вільні дамагчыся яе бясьпекі празь міжнародныя арганізацыі.

„Мы выдатна разумеем заклапочанасьць Летувы з нагоды пабудовы станцыі. Мы падтрымліваем імкненьне забясьпечыць бясьпеку станцыі шляхам звароту ў Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргетыцы” — заявіў Габрыэль, які 1 сакавіка выступіў на сумеснай прэс-канфэрэнцыі зь міністрам замежных справаў Летувы Лінасам Лінкявічусам у Вільні.

delfi.lt/svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт