Logo Polskiego Radia
Print

Польшча запрасіла Беларусь прыняць удзел у міжнародным кніжным кірмашы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.03.2017 15:16
Падзея будзе адбывацца ў Варшаве 18-21 траўня - паведаміў пасол РП Конрад Паўлік.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча запрасіла Беларусь прыняць удзел у міжнародным кніжным кірмашы, які пройдзе ў Варшаве 18-21 траўня. Афіцыйнае запрашэньне ад арганізатараў перадаў міністру інфармацыі Ліліі Ананіч Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Варшаўская кніжная выстаўка – самая буйная ў Польшчы. Конрад Паўлік выказаў упэўненасьць, што беларускі стэнд зойме на ёй важнае месца. «Упэўнены, што ўдзел Беларусі будзе вельмі пасьпяховым, важным і знакавым, у тым ліку і ў сувязі з тым, што ў гэтым годзе адзначаецца 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня», – сказаў пасол.

Паводле яго слоў, Польшча задаволена сваім удзелам у XXIV Менскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў лютым. Гэты форум стаў важным мерапрыемствам для польскіх выдаўцоў і аўтараў, меў добры рэзананс у краіне. Польшча прэзэнтавала на выстаўцы больш за 200 выданьняў, якія выклікалі вялікі інтарэс у гасьцей кірмашу.

Лілія Ананіч у сваю чаргу перакананая, што ўдзел Беларусі ў варшаўскай кніжнай выстаўцы стане добрым знакам у разьвіцьці двухбаковых адносін. Бакі выказалі зацікаўленасьць у тым, каб сплянаваць насычаную праграму.

Сустрэча ў Міністэрстве інфармацыі адбылася па ініцыятыве польскага боку. 2 сакавіка адзначалася 25-годзьдзе ўстанаўленьня дыпляматычных адносін Беларусі і Польшчы.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт